1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиЗімовая казка ў Суле
18 января 2024

Зімовая казка ў Суле

Цудоўнае зімовае надвор’е, асляпляльна белы снег і яскравае сонца ўжо зрабілі атмасферу казачнай, але ў Суле нас чакаў Дзед Мароз. Каб сустрэцца з Дзедам Марозам нам спатрэбілася перамагчы зялёнага цмока. А дзеля перамогі – прайсці шмат цікавых лакацый і знайсці неабходныя для гэтага падказкі.

Пад час пошукаў мы пазнаёміліся з чортам, знахаркай, ганчаром, мядзведзям, казачнікамі, гандлярамі і завеяй. Сумеснымі намаганнямі наш гурт прайшоў усе выпрабаванні і сустрэўся з галоўным персанажам Новага года.

Таксам мы змаглі пакалядаваць. Зорка, каза, музыкі – галоўныя героі каляднага гурта. А добрае валоданне тэкстамі калядак і сяброўскі калектыў дазволілі нам цудоўна павесяліцца.

Вандруйце, сябры, па роднаму краю – бо паўсюль вас чакае казка.

Карта сайта