У цудоўны вераснёвы суботні дзень сябры прафсаюза Нацыянальнага банка накіраваліся ў незвычайнае падарожжа.
Самым незвычайным месцам з усіх была для нас Літоўка – сядзіба ў стылі фэнтэзі. Даволі арыгінальнае месца с вялікай колькасцю скульптур, мазаік і іншых своеасаблівых лакацый. Вялікая экскурсія па сядзібе дазволіла нам акунуцца ў дзіўнаватыя думкі стваральніка гэтага комплекса – Сяргея Коваля. Зараз яго спадчынай займаецца дачка.
Пад час вандроўкі мы наведалі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлава, касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Васілішкі і касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Старыя Васілішкі. Была даволі цікавая магчымасць параўнаць такія велічныя будынкі. Кожны з іх мае свой характар, настрой, сваё святло і кожны па свойму прыцягвае пагляды.
Але большая частка культавых пабудоў у Беларусі ў недалёкім мінулым была драўлянай, і адзін з захаваўшыхся пракладаў гэта царква Раства Багародзіцы 1795 года пабудовы ў аграгарадку Голдава. Царква будавалася як уніяцкая і шкада, што паціху старадаўнія абразы ў ёй замяняюцца сучаснымі, бо губляецца неверагодны дух еднасці пакаленняў які яны ствараюць.
Па дарозе мы зазірнулі да самай рамантычнай руіны Беларусі з буслянкай у Дзікушках, там у сонечны ясны дзень фотаздымкі атрымліваюцца проста цудоўныя.
Апошнім месцам нашага падарожжа стаў Музей Чэслава Немана ў вёсцы Старыя Васілішкі. Чэслаў Неман (Чэслаў Выджыцкі) вельмі адметная асоба ў Польскай музыцы і шмат яго прыхільнікаў прыязджаюць у старую вясковую хату, дзе ён нарадзіўся, вучыўся і жыў 19 год, каб аддаць павагу свайму куміру.