У гарадскім доме культуры прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуард Кандзярэшка, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вячаслаў Дашкевіч, старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання Алена Серада, старшыні і члены пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна.
На парадку дня было разгледжана некалькі пытанняў. Са справаздачным дакладам за перыяд работы з ліпеня 2019 года па ліпень 2024 года выступіла старшыня Маларыцкага раённага камітэта Іна Панасюк. У сваім выступленні яна адзначыла, што раённая арганізацыя аб’ядноўвае 13 пярвічак з колькасцю 393 чалавекі, ахоп прафсаюзным членствам складае амаль сто працэнтаў. Дзейнасць райкама прафсаюза адбываецца ва ўзаемадзеянні з наймальнікамі, старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый і скіравана на развіццё сацыяльнага партнёрства, павышэнне жыццёвага ўзроўню членаў прафсаюза, захаванне эканамічных, працоўных і сацыяльных правоў і гарантый работнікаў, узмацненне сацыяьнай падтрымкі і абароны моладзі.
Падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі быў выбраны новы склад Маларыцкага раённага камітэта, казначэй, новы склад рэвізійнай камісіі, яе старшыня, дэлегаты на справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў і Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прыняты асноўныя накірункі дзейнасці па далейшым выкананні Праграмы дзейнасці галіновага прафсаюза.
Не менш важным стала і выбранне новага старшыні. Дэлегаты аднагалосна свае галасы аддалі за галоўнага спецыяліста па спорце і турызме райвыканкама Ганну Карацінскую. Яна будзе выконваць абавязкі старшыні да зацвярджэння яе кандыдатуры ў вышэйшых галіновых прафсаюзных інстанцыях.
За шматгадовую добрасумленную працу, плённую грамадскую дзейнасць, эфектыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза граматамі Маларыцкай раённай арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных органаў і іншых устаноў Іна Панасюк узнагародзіла старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна: Сяргея Семенюка, Аляксандра Сацюка, Вольгу Коцелеву, Таццяну Дзенісовіч, Наталію Наўрось, Наталлю Бунас і ўжо былога казначэя Ларысу Сауц. Таксама адзначана работа Іны Панасюк на пасаде старшыні Маларыцкага раённага камітэта. Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вячаслаў Дашкевіч уручыў ёй Пісьмовую падзяку, а старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання Алена Серада і старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуард Кандзярэшка – Пісьмо падзякі.