1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиРэха Перамогі праз гады
10 мая 2022

Рэха Перамогі праз гады

Як усё знітавана ў часе…

Адбіваючыся ў сэрцах ды на скронях лёсаў людзей, рэха падзей ваенных ліхалеццяў праз даволі вялікі прамень часу дае аб сабе шчымлівую вестку, бо памяць мае здольнасць жыць у кожным чалавеку.

9 мая 2022 года – 77-ы День Перамогі!

Вуліцы ўпрыгожаны квяцістымі фарбамі прыроды, сонейка свеціць усё мацней, вочы гараджан пасвятлелі ад святочнага настрою, вітаючы знамянальную падзею.

У Нацыянальным банку напярэдадні свята была арганізавана выстаўка “Вялікая Перамога” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якая працягнецца да 16 мая, таксама была прадэманстравана прэзентацыя-фотагісторыя “Беларусь памятае”, героямі якой сталі удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны-блізкія і родныя супрацоўнікаў Нацыянальнага банка. А разыначкай святкаванняў стала сапраўдная, духмяная салдацкая каша і гарбата, якую так дбайна падрыхтавала служба грамадскага харчавання.

Такім чынам дух і настрой пераможных дзён мы адчулі па-асабліваму яскрава і смачна, аддаючы даніну павагі нашым загінуўшым у 1941-1945 гадах продкам.

Дэлегацыя ад прафсаюзнага камітэта АПА Нацыянальнага банка 9 мая ўсклала кветкі да Кургана Славы, добраўпарадкаванага з актыўным удзелам  Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ў час правядзення там урачыстасцей, прымеркаваных да дня Перамогі.

Карта сайта