1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиПрафсаюзная пярвічка райвыканкама падвяла вынікі работы за год і абрала новы актыў
23 мая 2024

Прафсаюзная пярвічка райвыканкама падвяла вынікі работы за год і абрала новы актыў

Справаздачна-выбарчы сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бабруйскага райвыканкама Беларускага прафсаюза работнікаў дзярслужачых і іншых устаноў прайшоў у выканаўчым камітэце сёння. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, старшыня Бабруйскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і лідар Бабруйскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза Валянцін Глекаў.

На парадку дня сходу стаялі пытанні, звязаныя з дзейнасцю прафсаюзнай пярвічкі за апошнія 5 год, а таксама з абраннем новага складу актыву і старшыні прафкама на наступны перыяд паўнамоцтваў.

У дакладзе аб праробленай за 5 год рабоце старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райвыканкама Марына Емяльянава засяродзіла ўвагу на знакавасці апошніх год і тым, што члены прафсаюза прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх значных для дзяржавы мерапрыемствах, а таксама мерапрыемствах па захаванні і ўмацаванні гістарычнай памяці, патрыятычным выхаванні, абнаўленні музейных экспазіцый, добраўпарадкаванні памятных месцаў і воінскіх захаванняў ды іншай. Сістэмна, як адзначыла Марына Міхайлаўна, праводзілася работа па ажыццяўленні кантролю за захаваннем працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў.

Дапоўніўшы даклад Марыны Емяльянавай, і Таццяна Варанко, намеснік старшыні райвыканкама, і Яўгенія Доўнар, лідар раённай ветэранскай арганізацыі, прапанавалі прызнаць работу прафсаюзнага камітэта “пярвічкі” здавальняючай. Дадзеная прапанова была адзінагалосна падтрымана. Гэтак жа адзінагалосна члены “пярвічкі” абралі Марыну Емяльянаву сваім лідарам на новы тэрмін паўнамоцтваў і далі згоду на яе ўдзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі Бабруйскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза.

Высока ацаніўшы дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бабруйскага райвыканкама, госці сходу ўручылі найбольш актыўным членам “пярвічкі” заслужаныя ўзнагароды.

 

 Трыбуна Працы

Карта сайта