Справаздачны сход па выніках работы за 2022 год пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прайшоў у аўторак. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза Валянцін Глекаў.
Члены “пярвічкі”, якую ўзначальвае Святлана Буднікава, абмеркавалі работу прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за студзень-снежань мінулага года, каштарыс даходаў і выдаткаў за гэты перыяд, выкананне ўмоў калектыўнай дамовы, зацвердзілі фінансавую справаздачу аб выкананні прафбюджэту, каштарыс на 2023-ці, паставілі задачы на бягучы год. Разам з іншым — звярнуліся да лідара гарадской арганізацыі прафсаюза з хвалюючым пытаннем.
— Падчас сходу паступілі крытычныя заўвагі ад працоўнага калектыва па пытанні пачатку і заканчэння часу работы супрацоўнікаў установы і графіка руху прыгараднага грамадскага транспарту, — расказаў Валянцін Глекаў. — Бабруйскай гарадской арганізацыяй прафсаюза ў адрас Бабруйскага гарвыканкама накіравана інфармацыя па дадзеным звароце для абмеркавання зацікаўленымі службамі і прыняцця рашэння па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання работнікаў установы. Пытанне нашай арганізацыяй прафсаюза ўзята на кантроль.
Пасля сходу дырэктар сацыяльнай установы Галіна Саўчанка, якая кіруе домам-інтэрнатам болей за 20 год, пазнаёміла старшыню гарадской арганізацыі з бытам, умовамі пражывання і працы пастаяльцаў.
Да слова сказаць, дзяржаўная ўстанова “Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” створана ў 1953 годзе. На сёння гэта адна з найлепшых устаноў свайго профілю ў Беларусі. 8 разоў дом-інтэрнат быў занесены на Ганаровую дошку Магілёўскай вобласці і адзін раз — персанальна дырэктар Галіна Мікалаеўна Саўчанка. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ўстановы па выніках работы за 2021 год заняла 1-е месца на найлепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў і ахове працы работнікаў.
источник: https://www.tribunapracy.by