1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиПесня – наш спадарожнік
18 апреля 2024

Песня – наш спадарожнік

Жыццё грамадскіх арганізацый Нацыянальнага банка віруе падзеямі. У прыватнасці, 17 красавіка бягучага года па ініцыятыве прафсаюза і ў гонар 120-годдзя прафсаюзнага руху ў актавай зале Цэнтральнага сховішча адбылася прэзентацыя праграмы “Беларусь у маім сэрцы” з удзелам народнага хора народнай песні «Родніца» выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Таццяны Улога.  Галоўным заклікам тэматычнага канцэртнага праекта стаў позірк на родную Беларусь праз мелодыку народных і аўтарскіх песен, праз пяшчотную іх трактоўку, пранікнёнае выкананне і паэтычныя радкі.

Днямі ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень голаса і вельмі слушна прагучалі творы калектыва ў прыламленні менавіта да гэтай даты. Закранутыя тэмы таксама датычыліся трагічных красавіцкіх падзей на Чарнобыльскай АЭС і на станцыі мятро “Кастрычніцкая”. Мы ўсе неад’емная частка жыцця нашай краіны, і быць яе голасам, яе абаронцай, яе кронай, моцным падмуркам – наш абавязак і вялікі гонар.

Аматарскія артысты падарылі глядачам нізку прыемных пачуццяў, станоўчых эмоцый, узнёслага настрою і далі падставу яшчэ раз асэнсаваць, што песня знітаваная з духоўным кодам беларусаў,  яна крыніца нашых каштоўнейшых багаццяў. Адметна, што ў складзе хору спяваюць  супрацоўнікі Нацыянальнага банка Аляксандр Давідовіч і Кацярына Мацейка.

Лідары прафсаюзнай пярвічкі Цэнтральнага сховішча Вольга Бань і Абя’яднанай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага банка Наталля Коўчур, як і належыць гаспадарам, прывецілі творчых гасцей шчырым словам, духмянай гарбатай і кветкавай кампазіцыяй.

Няхай песня заўсёды будзе нашым добрым дарадцам і спадарожнікам на жыццёвым шляху!

Карта сайта