1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиПад дэвізам “Мы –разам!”
22 октября 2018

Пад дэвізам “Мы –разам!”

ПАДАРУНАК ДЛЯ ЗАКАХАНЫХ

Ва Уздзе з’явілася лаўка закаханых. Такі падарунак гораду зрабіла творчая каманда нераўнадушных людзей, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Рамантычную каваную лаўку з велізарным сэрцам устанавілі каля ЗАГСа, што даволі сімвалічна: адсюль у самастойны палёт па дарозе жыцця адпраўляюцца закаханыя сэрцы, саюз якіх замацаваны заручальнымі пярсцёнкамі.

Ва ўстаноўцы лаўкі прымалі ўдзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.

– Зроблена канструкцыя за сродкі спонсараў, у ролі якіх выступілі прадпрыемствы раёна “АйВекаБуд”, “Піндрэў”, “ТрансВанс”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, – паведаміла прафсаюзны лідар раёна Наталля Кананенка.

Як сказала ў час устаноўкі лаўкі Ірына Дарафеева, хочацца спадзяюцца, што калі закаханыя пасядзяць, абняўшыся на такой прыгожай лаўцы, то ў сямейным жыцці ў іх усё будзе толькі на выдатна. Без сумнення, так і павінна быць.

Як правіла, на лаўках закаханых намаляваны два сэрцы, якія сімвалізуюць каханне, прыхільнасць і вернасць. І прызначаны яны для закаханых усіх узростаў ці для адзінокіх людзей, якія зусім не супраць з кім-небудзь пазнаёміцца. Размяшчаюцца такія лаўкі звычайна ў парках, у іншых месцах адпачынку. Сёння такія лаўкі ёсць у многіх гарадах свету, і іх колькасць пастаянна расце. Цяпер такая ёсць і ў нашым горадзе.

На здымку: На ўстаноўцы лаўкі закаханых Ірына ДАРАФЕЕВА і Эдуард ХАНОК

 

Карта сайта