Удзел у мерапрыемстве прынялi не толькi яе дэлегаты, але i старшыня Брэсцкай абласной арганiзацыi прафсаюза работнкаў дзяржауных i iншых устаноў Вячаслаў Дашкевiч i старшыня Пружанскага раённага аб’яднання арганiзацый прафсаюзаў Таццяна Гаманчук.
На парадак дня канферэнцыi былi вынесены адразу некалькi пытанняў, адно з якiх тычылася абранне новага старшынi на наступны справаздачны перыяд.
З дакладам аб рабоце за мiнулую пяцiгодку выступiла старшыня раённай аргакзацыi Iрына Грышкевiч, якая адзначыла, што камiтэтам была праведзена паспяховая работа па стварэннi арганiзацыйных ячэек, якiя уключылi у сябе 63 чалавек.
Iрына Аляксандраўна таксама далажыла усiм прысутным аб выкананні калектыуна-дагаворнай, прававой рабоце, унутрыпрафсаюзнай дысцыплiне i ахове працы.
Пасля даклада старшынi рэвiзiйнай камiсii Iрыны Лiхтаровiч дэлегатам неабходна было вырашыць галоунае пытанне дня: хто стане старшынёй на новую прафсаюзную пяцкодку? Адзiнагалосным рашэннем лiдарам была абрана дзеючы старшыня.
Завяршылася мерапрыемства уручэннем падзяк i грамат. Так, Брэсцкая абласная арганiзацыя прафсаюза работнiкаў дзяржауных i iншых устаноў аб’явiла падзяку за плённую грамадскую дзейнасць, шматгадовую добрасумленную працу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамiчных правоў i законных iнтарэсаў членаў прафсаюза казначэю і старшыні раённай арганізацыі – Святлане Немiровiч i Iрыне Грышкевiч.
Жадаем, каб наступная пяцкодка выдалася яшчэ больш яркай i плённай!