1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиНеверагодная прыгажосць на ўсходзе
08 июля 2024

Неверагодная прыгажосць на ўсходзе

Працягваецца экскурсійны сезон і на гэты раз сябры прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага банка рушылі на ўсход нашай краіны, прымеркаваўшы экскурсію да 80-ддзя з дня вызвалення Беларусі.

Першым прыпынкам стала наведванне палаца Булгакаў у Жылічах. Палац вельмі ўразіў. Класічны, строгі вонкавы выгляд і пампезныя пакоі дзе захаваліся арыгінальныя столі. Кожны пакой цікавы па-свойму, хочацца быць там даўжэй, разглядзець кожны завіток і арнамент. Экскурсаводы вельмі старанна распавядаюць гісторыю палаца і былых гаспадароў. Яны паведамілі, што наступнай чаргой плануецца аднаўленне парку. Падаецца пасля рэалізацыі гэтай задумкі палац у Жылічах будзе самым цікавым месцам краіны для наведвання і адпачынку.

Другім прыпынкам стала сядзіба Козелаў-Паклеўскіх у Красным Беразе. Палац звонку даволі фэнтэзійны, а кожны пакой выкананы ў непаўторным стылі. Не шмат сядзіб у такой ступені захавалі арыгінальныя элементы, як сядзіба ў Красным Беразе. Туды хочацца вяртацца і вяртацца.

Абавязкова наведалі мы і мемарыяльны комплекс “Красный бераг”, помнік дзецям – ахвярам Вялікай Айчынай вайны ўсяго свету. Трагічнасць лёсу дзяцей падчас войн не можа пакінуць чалавека абыякавым. Гэты помнік яшчэ раз нагадвае, што мір трэба шанаваць.

Такі вельмі разнапланавы дзень атрымаўся па ўражаннях. Гэтыя месцы варта наведваць і варта вяртацца да іх зноў і зноў.

Карта сайта