1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиМаляўнічае падарожжа на захад Беларусі
05 августа 2024

Маляўнічае падарожжа на захад Беларусі

Ты з папялішчаў і руінаў

Устаў у велічы жывой,

Тут кожны камень і цагліна

Акроплены тваёй крывёй.

Ты першы ў полымі і дыме

Падняўся ў мужнасці сваёй,

Салдат вялікае Радзімы,

Яе заступнік і герой.

 Васіль Вітка ”Брэсту“

Напрыканцы жніўня супрацоўнікі Нацыянальнага банка працягнулі знаёмства з чароўнай прыгажосцю і багатай гісторыяй роднага краю. Цікавую вандроўку, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў, а таксама з нагоды 1005-гаддзя заснавання горада Брэста па маршруце ”Скокі – Брэст – Белавежская пушча“ зладзіла прафсаюзная арганізацыя Нацыянальнага банка.

Першым адкрыццем нашага падарожжа стаў мураваны палац XVII – XIX ст., які належыў прадстаўнікам шляхты Нямцэвічаў, у вёсцы Скокі. Аказваецца менавіта тут у далёкім 1917 годзе было падпісана перамір’е паміж Расіяй і Германіяй з саюзнікамі ў Першай сусветнай вайне. Прыгожая сядзіба прайшла праз войны, але здолела захаваць свою чароўную атмасферу старажытнага шляхетнага маёнтка.

Наперадзе нас чакаў гасцінны старадаўні Брэст. Знаёмства з ім мы пачалі з гераічнай Брэсцкай крэпасці. Вельмі ўразіў музей ”Выратаваныя мастацкія каштоўнасці“, асабліва яго калекцыя старадаўніх абразоў. Далей мы з задавальненнем шпацыравалі па ”Брэсцкім Арбаце“ – вуліцы Савецкай, адной з найпрыгожых пешаходных вуліц Беларусі, якая працягнулася амаль на 2 кіламетры. Наша экскурсавод распавяла пра гераічнае мінулае, багатую культурную спадчыну, паведала мясцовыя легенды. Яскравай рызынкай стала сустрэча з мясцовай славутасцю – Брэсцкім ліхтаршчыкам. Штодня ў форме пятроўскіх часоў ён запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары. І, канешне ж, мы не маглі не скарыстацца магчымасцю загадаць жаданне. Для гэтага ўсяго толькі трэба патрымацца за гузік ліхтаршчыка, і загаданае здзейсніцца.

Ранак другога дня сустрэў нас ціхім лёгкім летнім дожджыкам. Але гэта зусім не сапсавала наш настрой. У прадчуванні знаёмства з цудоўнай прыродай расліннага і жывёльнага свету Берасцейшыны мы рушылі ў бок Белавежскай пушчы – адзаго з найстарэйшых запаведных лясных масіваў Еўропы. Зараз тут Нацыянальны парк Беларусі, але правілы аховы Белавежскай пушчы пачалі ўсталёўвацца яшчэ пры Вітаўце. Чарговым прыемным адкрыццем для нас стаў Археалагічны музей пад адкрытым небам. Унікальные цікавыя экскурсіі па ім правялі для нас студэнты мясцовага універсітэта.

Траецкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы, 1583 году пабудовы, стаў заключным пунктам нашага надзвычай цікавага насычанага падарожжа.

Дамой мы вярталіся крыху стомленныя, але перапоўненыя яскравымі эмоцыямі, новымі ведамі, прыгожымі ўражаннямі.

Да пабачэння, старадаўняя, дзівосная, гераічная Брэстчына! Да новых сустрэч!

Вольга Ждановіч

 

Карта сайта