1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиПрафсаюзы заўсёды побач
20 августа 2018

Прафсаюзы заўсёды побач

Спачатку наведаліся на поле каля Пруднікаў, дзе працавалі камбайнер Сяргей Крывенькі і вадзіцель Іван Баркоўскі. Для Сяргея Уладзіміравіча сёлета чацвёртая ўборачная кампанія. Ён можа пахваліцца, што працуе на новай тэхніцы. Яго бліскучы “GS-12” бачны здалёк.

  • З якім настроем працуеце на новым камбайне? — звярнуўся з пытаннем да яго Сяргей Фадзеевіч.
  • Настрой добры! — адказвае Сяргей Уладзіміравіч. — Вось каб яшчэ ўраджайнасць лепшай была…

Так, у гэтым годзе з-за ўмоў надвор’я многія гаспадаркі недабралі збожжа. І гэта аб’ектыўны фактар. Але ў той жа час гэта — і матывацыя сабраць тое, што вырасла, максімальна якасна.

  • Мы ведаем, што ў вас не самыя высокія паказчыкі ў раёне, — працягвае прафсаюзны лідар. — Але не толькі перадавікі заслугоўваюць увагі. Вы таксама працуеце з самааддачай, старанна выконваеце сваю работу, пакідаючы жніўныя палеткі са змярканнем. Мы прыехалі падзякаваць вам за працу і прыўзняць крыху настрой заслужанымі падарункамі.

Сяргей Фадзеевіч уручыў камбайнеру сертыфікат на пэўную суму. А Іван Баркоўскі такі ж падарунак атрымаў ад Уладзіміра Філімонава, які павіншаваў хлебаробаў з завяршэннем жніва і пажадаў ім далейшых поспехаў.  Дарэчы, Іван Канстанцінавіч —вопытны работнік, у гаспадарцы працуе дваццаць гадоў.

Вадзіцеля ААТ “ Мядзельскае аграпрамэнерга” Анатолія Вайцяховіча знайшлі каля сянажнай траншэі, якую гэтымі днямі якраз закладваюць. Дырэктар сельгаставарыства Віктар Васілевіч, які прысутнічаў тут, патлумачыў, што жніво ў гаспадарцы ўжо завершана. Сярод тых, хто вызначыўся падчас яго, — Анатолій Вайцяховіч і камбайнер Валерый Кундра. Для хлопцаў гэта дванаццатае і чатырнаццатае жніво адпаведна. Хто, як не яны, заслугоўваюць падзякі? Уладзімір Філімонаў уручыў Анатолію Станіслававічу сертыфікат. Такі ж чакае і Валерыя Віктаравіча, які ў гэты дзень не змог сустрэцца з высокімі гасцямі.

Іна ЯРЧАК.

Фота аўтара.

 

Карта сайта