1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 358-92-33

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиДарогамі кантрабандыстаў
04 октября 2018

Дарогамі кантрабандыстаў

Хацелі мы ў гэты неспакойны час, калі наша краіна была падзелена паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, перасекчы мяжу і патрапіць у Заходнюю Еўропу. Пад “мы”, безумоўна, я падразумяваю белагвардзейцаў, паноў, святароў і інтэлігентаў. Людзей, якіх перапраўлялі праз мяжу, у тыя часы называлі  фігуркамі. Знайшлі мы чалавека, які зможа арганізаваць пераход мяжы, – звалі яго Шурка з пад Ляхаўкі – і рушылі на аўтобусе ў бок памежжа. Але вось якая выпадковасць: на выездзе з Менску (тады наш горад называўся менавіта так) спаткаў нас чырвонаармеец. Зрабіў ён ператрус і павёз нас, спадарства, у Заслаўе расстрэльваць як контррэвалюцыйных элементаў. І ўсё б скончылася вельмі дрэнна, калі б чырвоны афіцэр не аказаўся нашым чалавекам. Такім чынам, падмануўшы салдата, мы збеглі з-пад варты.

У Заслаўі мы патрапілі на стары паравы млын. Там мясцовы мужык, якога звалі Альфрэд, падбіўся зрабіць нам пашпарты для пераходу мяжы. Пакуль чакалі пашпарты, змаглі паглядзець млын, які працаваў аж да 1990 г. Усе гаспадарчыя пабудовы і прылады вельмі добра захаваліся, а цудоўныя экскурсаводы распавялі нам пра побыт тых часоў і пачаставалі яблыкамі.

Заплаціўшы за пашпарты, Альфрэд прапанаваў нам так званыя “носкі” – кантрабандны тавар для продажу на Захадзе. У нас гэта былі футра і шоўк. Ведаеце, спадарства, якое дарагое жыццё на Захадзе? Таму мы паддаліся ўгаворам і ўзяліся несці.

Пад’ехаўшы да мяжы каля вёскі Вязынка, пайшлі да памежніка, а той да кожнага за пытаннем: “Причина посещения буржуазной Польши?”. Хто што  тлумачыў: і з экскурсійнымі мэтамі, і да родных едзе, а хтосьці ператвараўся ў нямога. Той памежнік адных экскурсантаў на экскурсію ў Магадан адпраўляў, астатніх – пад арышт. Пашчасціла, што з Шуркай падзельнік быў. Прыйшлося нейтралізаваць савецкага памежніка шляхам невялічкай перастрэлкі. Тут вельмі спатрэбілася зброя самай малодшай часткі кантрабандыстаў, якую яны захапілі з дому.

Ну, савецкую мяжу перайшлі, наперадзе – польскі памежнік. І тут высветлілася, што не ва ўсіх усё добра з пашпартамі, некаторыя сфатаграфавацца забыліся. Давялося проста “дамаўляцца”, такія вось неспакойныя часы!

Вязынка – не толькі памежжа, але і радзіма народнага паэта Янкі Купалы. Вядома ж, мы і экспазіцыю музея наведалі, і вершы песняра паслухалі, і  прыгожымі смачнымі яблыкамі з саду пачаставаліся…

І вось у рэшце рэшт мы на Захадзе! Каб збыць “носкі”, шукаем так званую “маліну”. Падбіраем Янкеля, які паабяцаў нам у гэтым дапамагчы. Прыехалі мы ў нейкую закінутую краму. А тут у масках і са зброяй на нас банда выходзіць і рабуе ўсіх да ніткі. Але ж мы пазналі злодзеяў – Альфрэда і Янкеля. Трошкі памарудзіўшы, вырашылі адпомсціць за падман і рабаўніцтва. Шурка ўзгадаў, што недалёка стаіць хата Янкелевай маці. Мо ён туды хавацца паехаў? А калі нават і не туды – хаця б хату абрабуем. Прыехаўшы на месца, зразумелі, што не памыліліся, – уся банда была там. Узяўшы яе ў аблогу, рушылі ў бой! Перамога!

Каб выратаваць свае зладзейскія жыцці, Янкель прапанаваў нам у якасці водкупу добрую вячэру, танцы і спевы. “Ну колькі можна ваяваць?” –  падумалі мы і прынялі цікавую прапанову.

І я там быў, боршч ды бабку еў, гарбату піў, танцы скакаў ды песні спяваў.

Вось такія прыгоды адбыліся з намі. Калегі, далучайцеся да нашых наступных вандровак і, я вас упэўніваю, жыць стане цікавей!

источник: ОПО Нацбанк

 

 

Карта сайта